Зорачка на карце Свіслацкага раёна

Інтэрактыўная карта “Зорачка на карце Свіслацкага раёна” створана ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў да святкавання 75-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. На інтэрактыўнай карце адзначана месцазнаходжанне 33 помнікаў, прысвечаных падзеям і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці, з фатаграфіямі і кароткім гістарычным апісаннем.

 Калі націскнуць на аб’ект, можна яго падрабязна разгледзець і атрымаць звесткі  па гісторыі стварэння помніка.

Праект адлюстраваны краязнаўцам, настаўнікам, студэнтам і школьнікам, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй свайго роднага краю.

Пагрузіцца ў віртуальную экскурсію па памятных мясцінах Свіслацкага раёна можна па натупным адрасе: https://drive.google.com/open?id=1_7Yjb4M9q5S6_71NfnTDK7zxCDOuSyBo&usp=sharing


I BUILT MY SITE FOR FREE USING